адломак, ‑мка, м.

1. Адламаны кавалак чаго‑н.; абломак. Адломак касы. ▪ Невядома, з якіх часоў стаялі над імі [палоскамі вады] засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба. Колас.

2. перан. Рэшткі таго, што раней існавала. Чырвонай Арміі Адважныя атрады Далёка кінулі Адломкі белых зграй. Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)