адлічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць;
1. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго‑н.
2. Лічачы ад умоўнай адзнакі, паказаць, назваць колькасць чаго‑н.
3. Вылічыць, утрымаць з якой‑н. сумы.
4. Выключыць з ліку членаў якой‑н. арганізацыі, групы, з ліку навучэнцаў якой‑н. навучальнай установы і пад.; вызваліць ад пасады, звольніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)