эксцэ́с, ‑у,
1. Крайняе праяўленне чаго‑н.; празмернасць, нястрыманасць.
2. Парушэнне нармальнага ходу чаго‑н., вострае сутыкненне (звычайна ў грамадскім жыцці).
[Ад лац. excessus — выхад; ухіленне.]
эксцэ́с, ‑у,
1. Крайняе праяўленне чаго‑н.; празмернасць, нястрыманасць.
2. Парушэнне нармальнага ходу чаго‑н., вострае сутыкненне (звычайна ў грамадскім жыцці).
[Ад лац. excessus — выхад; ухіленне.]
экс-...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «былы», напрыклад:
[Ад лац. ex — з, ад.]
экта...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «знешні», «знадворны», напрыклад:
[Ад грэч. ektós — звонку, знадворку.]
эктагене́з, ‑у,
Агульная назва напрамкаў у эвалюцыйным вучэнні, якія разглядаюць гістарычнае развіццё жывой прыроды як прамое прыстасаванне арганізмаў да навакольнага асяроддзя.
[Ад грэч. ektós — звонку, знадворку і genesis — нараджэнне, узнікненне.]
эктадэ́рма, ‑ы,
1. Знешні зародкавы лісток мнагаклетачных жывёлін.
2. Знадворны слой сценкі цела кішачнаполасцевых.
[Грэч. ektós — звонку, знадворку і dérma — скура.]
эктапаразі́ты, ‑аў;
Расліны або жывёлы, якія паразітуюць на паверхні жывёльнага або расліннага арганізма.
экю́,
Старажытная французская сярэбраная або залатая манета з малюнкам геральдычнага шчыта.
[Фр. écu.]
эл,
Назва літары «л».
эладэ́я, ‑і,
Вадзяная расліна сямейства жабінкавых, якая засмечвае сажалкі і вадаёмы; расце ў акварыумах.
[Грэч. helōdēs — балотны, helos — балота.]
элакве́нцыя, ‑і,
[Лац. eloguentio.]