Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паарыгіна́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Арыгінальнічаць некаторы час; праявіць уласцівую каму‑н. арыгінальнасць.

паарышто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Арыштаваць усіх, многіх. У час вайны ніхто вечарам агню не запальваў: не было газы ды і небяспечна. Маглі наляцець фашысты і ўсіх паарыштоўваць. Дайліда.

пааса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Уставіўшы ў што‑н., асадзіць усё, многае. Паасаджваць малаткі.

пааскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Аскрэбці ў многіх месцах; аскрэбці ўсё, многае. Пааскрабаць мох з дрэў.

пааскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паабскубаць.

пааску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паабскубваць.

паасма́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Тое, што і паабсмальвацца.

паасма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паабсмальваць.

паасо́бку, прысл.

1. Па адным, не разам. Гаварыць з кожным паасобку. □ Скончыўшы гаварыць, Лясніцкі саскочыў з воза і пайшоў у натоўп, вітаючыся паасобку з добра знаёмымі калгаснікамі. Шамякін.

2. Асобна, разлучыўшыся. — Ну што, можа і праўда нам лепш жыць паасобку, — згадзілася Раечка. Лобан.

паасо́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паасобнага.