Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што.

Спец.

1. Выдубіць усё, многае. Падубіць усе шкуры.

2. Дубіць некаторы час. Трэба яшчэ падубіць аўчыны.

падубяне́ць, ‑ее, ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Разм.

1. Стаць цвёрдым, жорсткім ад холаду — пра ўсё, многае.

2. Тое, што і падубець (у 1 знач.).

па́дуга, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Спец. Верхняя дапаможная дэкарацыя з паласы тканіны, якая закрывае ад гледачоў механізм верхняй часткі тэатральнай сцэны.

падудзе́ць, ‑дуджу, ‑дудзіш, ‑дудзіць; зак.

Разм. Дудзець некаторы час.

паду́жацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Дужаючыся, памерацца сіламі; пазмагацца. Калі-нікалі хацелася з хлапчукамі, як бывала, наганяць галубоў або схапіцца са сваімі аднагодкамі і падужацца ўволю. Гроднеў. Дык хіба ж мы не здолеем Дружнай сям’ёй Скіраваць нашу рэчку, Падужацца з ёй? Куляшоў.

паду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Перамагчы, асіліць у барацьбе. [Міша:] — Чаму так? Славік баксёр першага разраду, а падужаць мяне не можа. Мыслівец. Здавалася, што гаварыла возера Доўгае: «Ну, дзе вам падужаць мяне. Я маю такую сілу, што на ўсіх вас хопіць». Броўка. // Пераадолець чыё‑н. супраціўленне, справіцца з кім‑н. У саюзе будзь З рабочым класам, — Усіх і ўсё Падужаць зможам... Чарот.

2. Справіцца з чым‑н., што патрабуе фізічных намаганняў і пад. [Старожка:] — Памажыце мне прынесці тую канапу, а то я сама не падужаю. Шамякін.

падужэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які падужэў. Дадому з поля вярталася Алена як быццам яшчэ падужэлай. Васілевіч.

падужэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Стаць дужэйшым, набрацца сіл. Кубанец дастаў з прымацаванай да сядла скураной торбы кавалак хлеба і, падаючы Міхасю, сказаў: — На, браце, перакусі, адразу падужэеш. Машара. Пад савецкай горкаю цудоўнай Падужэў і вырас кожны з нас. Панчанка.

падузды́шны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца паміж рэбрамі і жыватом. Падуздышная мышца.

падула́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан падуладнага.