Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсядзёлак, ‑лка, м.

Частка конскай вупражы: накрытая скурай падушка, якая падкладваецца пад пасак. Цэлы вечар пры лучыне дзед правіў хамут і паўшоры, падшываў новы лямец да падсядзёлка. Якімовіч.

падсядзёлкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падсядзёлка.

падсядзі́бны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад сядзібай, заняты сядзібай.

падсяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсякаць — падсячы, падсекчы.

падсяка́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падсякаць.

падсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсячы, падсекчы.

падсяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсяляць — падсяліць і падсяляцца — падсяліцца.

падсялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; заг. падсяліся; зак.

Пасяліцца сумесна з кім‑н. або блізка да каго‑, чаго‑н. Падсяліцца да суседа. □ Гаспадар — былы хутаранін. З год, як падсяліўся да вёскі. Пташнікаў.

падсялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; заг. падсялі; зак., каго.

Пасяліць сумесна з кім‑н. або блізка да каго‑н. — Гаспадар.. [Валошыну] двух шпікоў падсяліў, дык ён адцураўся і кватэры і суседзяў. Машара.

падсяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да падсяліцца.

2. Зал. да падсяляць.