падстрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.
Падшыць на машыне знізу, па краі.
падстра́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падстрашыць.
падстра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Разм. Напалохаць крыху, прыстрашыць.
падстро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падстроіць.
падстро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.
1. Стаць у адзін строй з кім‑, чым‑н. Падстроіцца да левага фланга.
2. Разм. Далучыцца, прымкнуць да каго‑, чаго‑н.
падстро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.
1. Паставіць, пастроіць у адзін строй з кім‑, чым‑н. Падстроіць роту да левага фланга.
2. Настроіць (музычны інструмент) больш дакладна або ў адпаведнасці з ладам, строем чаго‑н. Падстроіць гітару пад раяль. // Прыстасаваць, устанавіць для прыёму якіх‑н. хваль (радыё, магнітных).
3. перан. Разм. Тайком устроіць, учыніць што‑н. (звычайна непрыемнае). Падстроіць пастку. □ Чамадан яе нясе ззаду сам старшыня. Нясе і чагосьці ўсміхаецца, як бы ён смешнае падстроіў, што вось зараз саб’е з панталыку пасажырку. Сабаленка.
падстро́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падстройваць — падстроіць і падстройвацца — падстроіцца.
падстро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падстроіцца.
2. Зак. да падстройваць.
падстро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падстроіць.
падстро́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падстрачыць.