Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паадта́йваць, ‑ае; зак.

Тое, што і паадтаваць. [Аліна:] — Так напалім [печы], каб усе вокны паадтайвалі. Кулакоўскі.

паадто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Адтаптаць усё, многае або што‑н. усім, многім. — Ведаеце што? — загаварыў Алеська. — Пойдзем да майго таткі.. Каня дасць павадзіць. — Разумненькі, — надзьмуўся Коля. — Яшчэ конь ногі паадтоптвае. Даніленка.

паадто́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адтачыць усё, многае.

паадтыка́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Адаткнуцца — пра ўсё, многае. — Ну, глядзі, каб бутэлькі не паадтыкаліся... Цяпер [дарога] калоціць так, што зубы сыплюцца. Пташнікаў.

паадтыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адаткнуць усё, многае. Паадтыкаць бочкі.

паадхіля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.

Адхіліцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Паадхіляліся людзі ўбок. Паадхіляліся гардзіны.

паадхіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Адхіліць усё, многае. Паадхіляць галінкі. Паадхіляць фіранкі.

паадхіна́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Тое, што і паадхіляцца.

паадхіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і паадхіляць.

паадхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

Тое, што і паадыходзіць.