Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

этыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да этыялогіі, звязаны з ёй.

этыяло́гія, ‑і, ж.

Спец.

1. Вучэнне аб прычынах і ўмовах узнікнення хвароб.

2. Прычыны, умовы ўзнікнення той ці іншай хваробы. Этыялогія інфекцый.

[Ад грэч. aitía — прычына і lógos — вучэнне.]

этыяля́цыя, ‑і, ж.

Спец. Сукупнасць змен, якія адбываюцца ў арганізме раслін пад уплывам адсутнасці святла.