Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ушчыльні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш шчыльным што‑н. Ушчыльніць глебу. Ушчыльніць сіласную масу.

2. Падагнаць шчыльней. Ушчыльніць паркан.

3. Разм. Павялічыць колькасць жыхароў на якой‑н. жылой плошчы. // Прымусіць жыць цясней, пасяліўшы яшчэ каго‑н. на тую ж жылую плошчу.

4. Запоўніць рабочы час большай колькасцю вытворчага задання. Ушчыльніць рабочы дзень.

ушчыльну́ю, прысл.

1. Шчыльна, цесна. А побач з дзесятак калгасных машын. На іх ушчыльную радамі Даўгія-даўгія пляцёнкі-кашы З наспелымі дынямі і кавунамі. Зарыцкі.

2. Гранічна блізка; непасрэдна прымыкаючы, датыкаючыся. Кусты абапал сцяжынкі часам сыходзіліся ўшчыльную. Хадановіч. Абапал дарогі, ушчыльную падступаючы да яе, драмалі хмызнякі. Асіпенка. — Дык ты яшчэ крычыш? — бацька, сціснуўшы кулакі, ушчыльную падступіў да сына. Навуменка.

ушчыльня́льнік, ‑а, м.

1. Спец. Прыстасаванне, прылада для ўшчыльнення, утрамбоўвання чаго‑н.

2. Прыстасаванне для змяншэння або прадухілення ўцечкі вадкасцей, пары, газаў праз зазоры паміж дэталямі, часткамі якога‑н. механізма.

ушчыльня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да ушчыльніцца.

2. Зал. да ушчыльняць.

ушчыльня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ушчыльніць.

ушчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і без дап.

Тое, што і ушчыкнуць. Наташа памкнулася пайсці, але старэйшая жанчына неўпрыкметку ўшчыпнула яе за бок: не хадзі. Асіпенка.

ушчэ́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ушчаміць.

2. у знач. прым. Абражаны, зняважаны. Ушчэмленае самалюбства.

ушчэ́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ушчаміцца.

2. Зал. да ушчэмліваць.

ушчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ушчаміць.

ушчэ́нт, прысл.

Поўнасцю, зусім, дарэшты, датла. У наваколлі тутэйшых трох вёсак зямля была вельмі няроўная. Дзе вышэй — радзіла добра, дзе ніжэй к балоту — усё ўшчэнт вымакала. Чорны. Згарэла вёска ўшчэнт: ні кала, ні двара не засталося. Якімовіч. Спацеў паромшчык, замарыўся ўшчэнт. Барадулін.