Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ушпі́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ушпіліць (у 1 знач.).

ушпілі́цца, ушпілюся, ушпілішся, ушпіліцца; зак.

1. Зашпіліць на сабе адзенне.

2. перан. Разм. Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. Рукі.. [Патапчыка] моцна ўшпіліліся ў Алесеў каўнер і, здаецца, згубілі здольнасць разгінацца. Чарнышэвіч. [Зося:] — Вось, будзе вам сварыцца, а то за мяне ты гатовы яшчэ за чубкі ўшпіліцца. Гартны.

ушпілі́ць, ушпілю, ушпіліш, ушпіліць; зак., што.

1. Уваткнуўшы ў што‑н. (шпільку, прыколку і пад.), зашпіліць.

2. Разм. Сцебануць каго‑н. Ушпіліць разок пугай.

3. перан. Разм. Прабраць, пакрытыкаваць. І тут Антона не паслухалі. А каб ушпілілі як след, дык цяпер не лайдачыў бы той Галасок. Савіцкі. [Алесь] зірнуў на Раўбіча і вырашыў ушпіліць трохі і яму за тое, што вось даводзіцца ехаць вярх[ом] у блізкі свет. Караткевіч. // Даць спагнанне, пакараць. Раней, бывала, «стаўпы парадку» і кроку не ступяць, каб не наведаць яго [Марціна]; ніколі, бывала, не абыходзілася, каб на Марціна не склалі пратакола або не ўшпілілі штрафу. Машара.

ушпі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да ушпіліцца.

ушпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да ушпіліць (у 1 знач.).

2. Разм. Густа ўкрываць чым‑н.

ушпіля́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ушпіляць.

ушпіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Густа ўкрыць чым‑н.