Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ушту́рхванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уштурхваць — уштурхнуць.

ушту́рхвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уштурхнуцца.

2. Зал. да уштурхваць.

ушту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уштурхнуць.

уштурхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Адразу, адным штуршком прабрацца куды‑н.

уштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Штурхнуўшы, прымусіць увайсці, штуршком упіхнуць куды‑н. Маці кінулася да бацькі, але фашысты схапілі яе і ўштурхнулі ў пакой. Рамановіч. На дварэ Ніну ўштурхнулі ў нізкую, нібы сплюшчаную, легкавую машыну. Мележ.

уштурхо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уштурхнуцца.

2. Зал. да уштурхоўваць.

уштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уштурхнуць.