Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уцёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уцерці.

уцёс, ‑а, м.

Стромая скала. Чорнымі засталіся толькі ўцёсы, што сціснулі Ангару з абодвух бакоў. Савіцкі.

уцёсістасць, ‑і, ж.

Мноства ўцёсаў, скал дзе‑н. Уцёсістасць берагоў.

уцёсісты, ‑ая, ‑ае.

Багаты ўцёсамі, скалісты. Вадзіцель паглядзеў на знаёмы ўцёсісты бераг. «ЛіМ».

уці́нак, ‑нка, м.

Абрубак.

уціна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уцінаць — уцяць ​2.

уціна́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да уцінаць (гл. уцяць ​2 у 1 знач.).

уціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уцяць ​2.

уціра́льнік, ‑а, м.

Абл. Ручнік. Аднаго разу Якаў, ідучы ў ванну, убачыў, што Зоня стаіць у калідоры са свежым уціральнікам на руках. Кулакоўскі.

уціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уціраць — уцерці.