Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

новапабудава́ны, ‑ая, ‑ае.

Нядаўна, толькі што пабудаваны. Новапабудаваны клуб.

новапасяле́нец, ‑нца.

Чалавек, які нядаўна дзе‑н. пасяліўся.

новапрыбы́ўшы, ‑ая, ‑ае.

Які толькі што, нядаўна прыбыў. / у знач. наз. новапрыбы́ўшы, ‑ага, м.; новапрыбы́ўшая, ‑ай, ж. Так крок за крокам.. [Сцяпан] праслед[а]ваў пана паручыка Ельскага, .. фарм[ір]аваў групы з новапрыбыўшых. Пестрак.

новапрыдба́ны, ‑ая, ‑ае.

Толькі што, нядаўна набыты. Новапрыдбанае абсталяванне.

новапрызна́чаны, ‑ая, ‑ае.

Якога толькі што, нядаўна прызначылі. Новапрызначаны камандзір. □ Вясёлая, гаваркая, прынадная дзяўчына як з неба звалілася разам з бацькам сваім, новапрызначаным лесніком. Мележ.

новаспе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Іран., жарт.

1. Нядаўна створаны, арганізаваны, зроблены. Новаспечаны трэст.

2. Які нядаўна атрымаў якую‑н. пасаду, званне. Канстанцін Міхайлавіч уважліва глядзіць на мяне, можа пакрыўдзіў новаспечанага празаіка параўнаннем. Лужанін.

новаство́раны, ‑ая, ‑ае.

Які толькі што, нядаўна створаны.

новаўве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Які толькі што, нядаўна ўведзены.

новаўвядзе́нне, ‑я, н.

Што‑н. нядаўна прынятае, уведзенае. Тэхнічнае новаўвядзенне. □ Будаўнікі ўкаранілі каштоўнае новаўвядзенне. «Беларусь».

новаўтварэ́нне, ‑я, н.

1. З’яўленне новых форм або элементаў. Новаўтварэнне мінералаў.

2. Элемент, форма і пад., якія ўзніклі толькі што, нядаўна. Новаўтварэнні ў лёгкіх.