мы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
1. каго-што. Намыльваць мылам з вадою. Пакуль [Юхневіч] мыліў і мыў рукі, ад якіх ішоў пах бензіну, сястра Андрэя пачысціла яму пінжак. Савіцкі.
2. што. Распускаць мыла ў вадзе. Мыліць ваду.
мы́лкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць мылкага.
мы́лкі, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка распускаецца ў вадзе, дае многа пены. Мылкае мыла. // Які добра распускае ў сабе мыла; у склад якога ўваходзіць многа мыла. Мылкая вада.
мы́льнік, ‑а, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых, у карэннях якой знаходзіцца сапанін.
мы́льніца, ‑ы, ж.
Каробачка ці спецыяльны сподак для мыла. Віктар Паўлавіч у піжаме, з прыгожым калматым ручніком, з блакітнай мыльніцай прайшоў на кухню. Шамякін.
мы́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мыла (у 1 знач.), уласцівы яму. // У склад якога ўваходзіць мыла. Мыльны парашок. // Які ўтвараецца з распушчанага ў вадзе мыла. Мыльная пена.
2. Нацёрты мылам (у 1 знач.); намылены.
мыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Абл. Рабіць памылкі, памыляцца. Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова. Колас.
мыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Варушыць губамі. [Суддзя] надзімаўся, як індык, нешта хацеў сказаць, але ў разгубленасці толькі мыляў губамі. Лынькоў.
мыс, ‑а, М мысе, м.
Частка сушы, якая вострым вуглом выходзіць у мора, возера, раку. Вось толькі мые скалісты абагнуць, Прайсці між рыфаў асцярожна І можна Ветразі згарнуць, І якар кідаць можна! Васілевіч.
мы́са і мы́за, ‑ы, ж.
Тое, што і морда. Напалоханая каза павяла мысаю, і так з месца рванула, што ажно зямля паляцела ўгару. Гурскі. Гняды зарокаў, пачуўшы гаспадара, і пацягнуўся мызай да канюшыны. Чарнышэвіч.