Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бібліятэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бібліятэкі; належыць бібліятэцы. Бібліятэчны каталог. □ [Андрэй Барысавіч:] — [Маці] нават на фронце кніжніцай была. Пра бібліятэчную работу марыла. Мехаў.

бібліяфі́л, ‑а, м.

Аматар, знаўца, збіральнік кніг, асабліва каштоўных і рэдкіх выданняў.

[Ад грэч. biblíon — кніга і philos — люблю.]

бібліяфі́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бібліяфіла, бібліяфільства.

бібліяфі́льства, ‑а, н.

Любоў да кніг, захапленне збіральніцтвам рэдкіх і каштоўных выданняў.

бібу́ла, ‑ы, ж.

1. Порыстая папера, якая мае асаблівасць убіраць і прапускаць вадкасць; прамакатка.

2. Тонкая белая або каляровая папера, прызначаная для ўпрыгожвання або ўпакоўкі чаго‑н. З трох бакоў.. [ліхтар] аблеплены бібулаю і толькі чацвёрты бок свеціцца. Барашка.

3. Разм. Нелегальнае выданне. [Надзорца] разгарнуў паперку і, зірнуўшы ў яе, задаволена заскрыпеў: — А вось яно што, камуністычная бібула! Машара.

[Лац. bibulus.]