Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бядо́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Бойкі, смелы. [Гарлахвацкі:] Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва.

бядо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.

Разм.

1. Бяда, гора. Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда: стараста паведаміў ёй, каб збіралася ў Германію. Няхай.

2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць, галеча, бедната. І тут нейк сама сабою ўспомнілася Панямонь і марная страта грошай, праўда, невялікіх, але ў такой бядоце яны мелі б значную сілу. Колас. І там, дзе гібелі Ў бядоце бясконцай, Жыццё маладое ўстала Нанова. Броўка.

3. зб. Бедната, бедныя людзі.

бядо́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да бядоты; цяжкі, гаротны. Бядотнае становішча. □ Ідзе ён [Назым Хікмет] па сухменнай, бядотнай Анатоліі! Лойка.

бядро́, ‑а; мн. бёдры, ‑аў; н.

Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ. // Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красан], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну? Стаховіч.

бядро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бядра. Бядровая косць.

бядры́нец, ‑жду, м.

Шматгадовая, радзей аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з прамастойным сцяблом і белымі ці ружовымі кветкамі.

бяз..., прыстаўка (гл. без...).

Ужываецца замест «без...» у першым складзе перад націскам, напрыклад: бязбожнік, бязводдзе, бяздонны, бязмежны.

бяз’..., прыстаўка (гл. без’...).

Ужываецца замест «без’...» у першым складзе перад націскам, напрыклад: бяз’ёдны.

бяза́драсны, ‑ая, ‑ае.

Не накіраваны на чый‑н. адрас, да каго‑н. канкрэтна (пра якую‑н. інфармацыю, крытычныя заўвагі і пад.). Бязадрасная крытыка.

бязба́цькавіч, ‑а, м.

Разм. Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі; сірата. [Параска:] — Сыночак ты мой харошы, цураецца цябе твой бацька. Бязбацькавічам будзеш расці... Лобан.