Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэрано́мія, ‑і, ж.

Раздзел геафізікі, які вывучае газавую абалонку Зямлі.

аэрапла́н, ‑а, м.

Уст. Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.

аэрапла́навы, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае дачыненне да аэраплана.

аэрапо́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Спец. Вырошчванне раслін без глебы ў вільготным паветры.

[Ад грэч. aēr — паветра і pónos — работа.]

аэрапо́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Аэрадром на трасе паветранай лініі, абсталяваны ўсім неабходным для рэгулярных палётаў транспартнай авіяцыі. Уранку Зыбін пазваніў у аэрапорт, — было вельмі туманна, і самалёты не ішлі. Мележ.

аэра́рый, ‑я, м.

Спец. Пляцоўка, прыстасаваная для прыняцця паветраных ваннаў.

аэрасаля́рый, ‑я, м.

Спец. Пляцоўка. абсталяваная для прыняцця сонечных і паветраных ваннаў.

аэраса́ні, ‑ей; адз. няма.

Сані, якія перамяшчаюцца з дапамогай паветранага вінта, што прыводзіцца ў рух рухавікамі ўнутранага згарання.

аэраста́т, ‑а, М ‑таце, м.

Паветраплавальны апарат, напоўнены газам больш лёгкім, чым паветра, што дазваляе яму ўзнімацца і трымацца ў паветранай прасторы; паветраны шар.

•••

Змейкавы аэрастат — лятальны апарат змеепадобнай формы.

[Ад грэч. aēr — паветра і statos — які стаіць.]

аэраста́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб законах раўнавагі паветра і газаў, якія прымяняюцца ў лятальных апаратах, лягчэйшых за паветра (аэрастатах).

[Ад грэч. aēr — паветра і statike — раўнавага.]