Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авіямадэ́ль, ‑і, ж.

Мадэль лятальнага апарата.

авіямадэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да авіямадэлі. Авіямадэльны гурток.

авіяма́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Тое, што і авіяносец.

авіяно́сец, ‑носца, м.

Карабель, прыстасаваны для ўзлёту, пасадкі і перавозкі самалётаў.

авіяпо́шта, ‑ы, ДМ ‑шце, ж.

Перавозка пошты паветраным транспартам. Паслаць пісьмо авіяпоштай.

авіясу́вязь, ‑і, ж.

Паветраная сувязь.

авія́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца лётнай справай, авіяцыяй; лётчык.

[Фр. aviateur.]

авія́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць авіятару, мае дачыненне да яго.

авіятра́нспарт, ‑а і ‑у, М ‑рце, м.

1. ‑а. Ваенны карабель для перавозкі самалётаў без узлётнай палубы.

2. ‑у. Сродкі перавозу паветраным шляхам пасажыраў, грузаў, пошты.

авіяцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да авіяцыі. Авіяцыйны завод. Авіяцыйныя прыборы.