Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падпрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм. Папрасаваць дадаткова ў асобных месцах. Падпрасаваць кашулю.

падпрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падпрасоўваць.

падпрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпрасаваць.

падпра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. падправіць (у 1 знач.).

падпра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падправіць.

падпраўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да падпраўляць.

падпраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падправіць.

падпрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Разм. Правесці дадатковую работу над чым‑н. Падпрацаваць рэвалюцыю.

падпрацо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падпрацавацца.

2. Зал. да падпрацоўваць.

падпрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпрацаваць.