падпе́чча, ‑а, н.
Тое, што і падпечак. Хіма нарэзала сала на патэльню, паставіла яго на трыножніку перад чалеснікамі, дастала з падпечча сухіх трэсак. Сабаленка.
падпёк, ‑у, м.
Моцна падпечанае, падгарэлае месца на хлебе і пад. Булкі з падпёкам.
падпёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падперці (у 1 знач.).
падпілава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падпілаваць.
падпілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.
1. што. Пілуючы, падрэзаць знізу, над коранем і пад.; распілаваць знізу не да канца. Падпілаваць слуп. Падпілаваць дрэва.
2. што. Зразаючы пілкай, зрабіць больш кароткім. Падпілаваць рогі. // Падраўнаваць (пілкай, напільнікам). Бывала, прывядуць да каваля Каваць каня, — і мігам я гатовы Падпілаваць, насталіць вухналя, Падаць у абцугах гарачую падкову. Вітка.
3. чаго. Напілаваць дадаткова, яшчэ трохі. Трэба было і слупы многія мяняць, і штакету падпілаваць на цыркулярцы. Дубоўка.
падпі́лак, ‑лка, м.
Абл. Напільнік. Гэй, пілуй хутчэй, падпілак! Мацней стукай, малаток! Іверс.
падпіло́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпілоўваць.
падпіло́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падпілоўваць.
падпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падпілаваць.
падпіло́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпілаваць.