Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паадрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і паадразаць.

паадса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адсадзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадсаджваць засохлыя дрэўцы. Паадсаджваць цялят ад кароў.

паадсе́йвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Тое, што і паадсявацца.

паадсе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паадсяваць.

паадска́кваць і паадско́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Адскочыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пеўні паадскаквалі адзін ад другога. Мячы паадскаквалі ад сцяны. □ Паадскаквала на папары зялёная травіца. Мурашка.

паадскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адскрэбці, саскрэбці што‑н. у многіх месцах; адскрэбці ўсё, многае. Паадскрабаць фарбу.

паадскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і паадскрабаць.

паадсо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адсунуцца — пра ўсіх, многіх.

паадсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адсунуць усё, многае. Паадсоўваць сталы ад вокнаў.

паадстава́ць, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑стаюць; зак.

1. Адстаць — пра ўсіх, многіх. Многія бегуны паадставалі. Вучні паадставалі па матэматыцы.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перастаць шчыльна прылятаць — пра ўсё, многае. Здаецца, паехаў бы дамоў ды так прытупнуў на чыім-небудзь вяселлі, каб аж падэшвы ў ботах паадставалі... Дайліда.