дзябёлы, ‑ая, ‑ае.
1. Дужага целаскладу; поўны. Ростам Петрык не вызначаўся, але затое быў ён хлопчык дзябёлы, круглы з твару. Якімовіч. [Міхась] глядзеў на шырокія плечы, на дзябёлую, налітую сілай постаць майстра. Сіўцоў. Параска Клімаўна і да таго ніколі дзябёлаю не была, то тут, то там у яе калола. Кандрусевіч.
2. Тоўсты, грубы, трывалы. Вароты ў хляве былі дзябёлыя і крэпкія, замкнёныя моцным унутраным замком. Колас. Адны [лыжкі] былі дзябёлыя, важкія, арэхавыя ці грушавыя, другія — лёгкія, асінавыя, пафарбаваных. Якімовіч. // Тоўсты, шчыльны (пра тканіну). Дзябёлае сукно.
дзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
1. (толькі інф. і цяпер.). Незак. да дзецца.
2. зак. (толькі пр.). Тое, што і дзецца. Усё ж найбольшы страх перажыў плытагон, які з таго часу невядома куды дзяваўся з прыстані. Казалі, што ён у момант ссівеў. Карамазаў.
дзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дзець.
дзяво́цкі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дзявочы. Дзявоцкія гады. Дзявоцкія уборы. □ Праз цябе, дзявоцкая краса, Слёзы коцяцца, як буйная раса. Багдановіч.
дзяво́цтва, ‑а, н.
Перыяд жыцця дарослая дзяўчыны да шлюбу; дзявочыя гады. А вакол стала дзеўкі маладыя, таварышкі, з якімі адгуляла дзявоцтва сваё Сцепаніда, мятуць вянок, спяваючы, адпяваюць яе дзявоцтва. Галавач. Нават і не заўважыла Ірына, як адляцела бесклапотнае дзявоцтва, з песнямі, з пагулянкамі, познімі карагодамі, з лёгкімі і мінучымі дзявочымі крыўдамі, з вясковымі світаннямі. Лынькоў.
дзяво́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць дзявочага; свежасць, цнатлівасць. Ад погляду майго Лідка трохі бянтэжыцца. І гэта першая адзнака дзявочасці яшчэ больш красіць яе. Брыль.
дзяво́чнік, ‑у, м.
Уст. Развітальная вечарынка з сяброўкамі ў доме нявесты напярэдадні вяселля.
дзяво́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзяўчыны; які належыць дзяўчыне, дзяўчатам, уласцівы ім. Дзявочыя гады. Дзявочая сукенка. Дзявочы голас. Дзявочы інтэрнат. Дзявочая прыгажосць.
дзяву́ля, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і дзявуха.
дзяву́ха, ‑і, ДМ ‑вусе, ж.
Разм. Пра непаўналетнюю, але рослую мажную дзяўчыну. — Параспешчвала іх маці: такія, пане мой, дзявухі! Колас.