засціла́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засцілаць — заслаць.
засціла́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заслацца.
2. Зал. да засцілаць.
засціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заслаць 2.
засці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засцілаць — заслаць 2.
засціртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Скласці ў сцірты (збожжа, салому і пад.). — Нашы ўсё звезлі ў гумно, засціртавалі, — быццам сама сабе сказала Параска. Кавалёў.
за́сціцца, ‑ціцца; незак.
Разм. Затуманьвацца; станавіцца нябачным. // перан. Траціць выразнасць. Шэкспіраўскі жэмчуг не павінен рассыпацца дарэмна, але выкарыстоўваць яго трэба так, каб асноўная думка не засцілася. Лужанін.
за́сціць, зашчу, засціш, засціць; незак., каго-што.
Разм. Засланяць, затуляць сабой. [Бярозы] засцяць густым галлём, засланяюць неба над вуліцай і над Сузонавым дваром. Галавач. [Дождж] сеяўся як праз сіта і вільготнай імглой аасціў дрэвы, засціў нізкае восеньскае неба. Лынькоў. // перан. Засланяць, ставіць на задні план. Хай адгэтуль далёка Да жаданага шчасця, Вобраз твой яснавокі Мне пакуты не засцяць. Вітка. Як сустрэцца, дзяўчо, нам пашчасціла? Чым і як ты наўкола ўсё засціла? Дзяргай.
•••
Засціць вочы — перашкаджаць добра бачыць. Каршукоў задыхаўся. Буйныя гарачыя слёзы засцілі вочы. Асіпенка.
засцяба́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Засячы пугай, дубцом і пад.
засцяба́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць сцябаць.
засцянко́вец, ‑коўца, м.
Гіст. Жыхар засценка 2. Мазавецкі стаяў у натоўпе навакольных засцянкоўцаў ля касцёла і чакаў канца імшы. Чорны.
засцянко́вы, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да засценка 2. Засцянковая шляхта.