засяда́цельскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да засядацеля. Засядацельскія абавязкі.
засяда́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Сабраўшыся, рашаць якія‑н. пытанні; праводзіць пасяджэнне. Бюро засядае. □ Камісія, на чале з прадстаўніком з Мінска, засядала ў кабінеце дырэктара. Васілевіч. // Удзельнічаць у пасяджэнні. Засядала Кацярына Дэлегаткай у Крамлі. Броўка.
засяда́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да засесці (у 1, 4 знач.).
2. Урачыста сядзець па пачэсным месцы. Марылька дзевачак сабрала. Сабраўшы, у радочак саджала, Сама ўсіх вышэй засядала. З нар.
засядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Прымацаваць сядло па спіну каню; асядлаць. Максім.. накіраваўся да канюшні, хутка засядлаў стаенніка. Шамякін.
засяка́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засякаць 1 — засячы 1.
засяка́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засякаць 2 — засячы 2.
засяка́цца 1, ‑аецца; незак.
1. Незак. да засячыся.
2. Зал. да засякаць 1 (у 1 знач.).
засяка́цца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да засякаць 2.
засяка́ць 1, ‑аго, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да засячы 1.
2. Пападаць, коса падаючы, секучы (пра дождж). Трэба заўважыць, што гуменныя шчыліны аднак пакідалі з такім меркаваннем, каб не засякаў дождж, а зімою вецер не наганяў снегу. Колас.
засяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засячы 2.
засяле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засяляць — засяліць і стан паводле знач. дзеясл. засяляцца — засяліцца. Засяленне новых зямель.
засялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; зак.
Стаць заселеным. Я марыў, што пройдзе багата год і горад так заселіцца, што дойдзе па шашы аж да сяла, якое за дзве вярсты ад нас. Галавач.