затакава́ць, ‑куе; зак.
Пачаць такаваць (пра цецерука, глушца).
зата́кт, ‑а, М ‑кце, м.
Няпоўны такт, з якога пачынаецца музычная фраза або мелодыя.
зата́ктавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да затакта.
затамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.
Разм. Стаміцца, замарыцца. Калі браты дабеглі да Сцёпкі, то яны моцна затаміліся ад шпаркага бегу, але твары іх былі вясёлыя. Колас. Затаміўся конь без меры — Да лясніцтва не давёз. Непачаловіч.
зата́нна, прысл.
Разм. За невысокую цану; дзешава, танна. Кастусь прадаў свайго каня перад самым вечарам, вельмі затанна. Чорны.
затану́лы, ‑ая, ‑ае.
Які затануў, патануў. Затанулая лодка.
затану́ць, ‑тану, ‑тонеш, ‑тоне; зак.
Пайсці, апусціцца на дно ракі, возера, мора і пад.; патануць. Карабель затануў. □ Куст, вырваны.. з зямлі, раптам паплыў на сярэдзіну і там затануў. Лупсякоў. Ці то паром быў перагружаны, а можа проста няспраўны, але ён затануў. Васілеўская. // Загінуць, апусціўшыся ў ваду; утапіцца. На вачах у мяне байдарка і пяць паляўнічых затанулі. Бяганская.
затанцава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; зак.
Разм.
1. Захапіўшыся танцамі, забыць пра час. Затанцавацца да ранку.
2. Стаміцца, доўга танцуючы. Затанцавацца да ўпаду.
затанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
Пачаць танцаваць.
затапі́цца, ‑таплюся, ‑топішся, ‑топіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апынуцца пад вадой, пакрыцца вадой. Я адна па вадзе ішла. Лугавіна ўся затапілася. Бічэль-Загнетава.
2. Разм. Утапіцца, заліцца (пра чалавека).