Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

затаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.

Разм. Таргуючыся, забыцца аб часе, абставінах і пад.

затаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.

Разм. Таргуючыся, дамовіцца аб куплі каго‑, чаго‑н. Затаргаваць воз сена.

затарго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затаргаваць.

затармазі́цца, ‑мозіцца; зак.

1. Запаволіць, спыніць свой рух пад дзеяннем тормаза. Машына затармазілася.

2. перан. Разм. Затрымацца, зацягнуцца ў сваім развіцці, руху. Наступленне на правым флангу затармазілася, прычым гэта ставіла пад пагрозу фланг Сібірака. Мележ.

затармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак.

1. што і без дап. Спыніць пры дапамозе тормаза; збавіць ход тормазам. Вылецелі пяць матацыклістаў. Яны затармазілі матацыклы, і адзін з іх падбег да людзей. Шамякін. Шафёр.. зрабіў правы паварот, але раптам рэзка затармазіў. Васілёнак.

2. Спыніцца, збавіць свой ход. Каля маста пярэдні грузавік, а за ім і іншыя затармазілі. Мележ. Вагоны ўздрыгануліся і рэзка затармазілі. Няхай.

3. перан.; што. Разм. Затрымаць, зацягнуць развіццё чаго‑н. Затармазіць справу.

затармасі́ць ​1, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго.

Разм. Замучыць, стаміць тармосячы. Дзеці мяне зусім затармасілі.

затармасі́ць ​2, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак.

Разм. Пачаць тармасіць.

затармо́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад затармазіць.

затармо́жвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да затармазіцца.

2. Зал. да затарможваць.

затармо́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затармазіць.

затарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Спец. Пакрыць тарцамі (гл. тарэц у 2 знач.).