Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

засы́паць ​1, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.

1. Запоўніць, закідаць да верху чым‑н. сыпкім. Засыпаць роў. □ Жораў ішоў за труною Міхася, а потым, калі засыпалі магілу, узняўся і паляцеў. Брыль.

2. Пакрыць слоем чаго‑н. сыпкага. Забілі дзве палі, палажылі бервяно, пакідалі каля яго камення і засыпалі жвірам, каб вада не размывала плаціны. Пальчэўскі. / у безас. ужыв. За адну ноч ваенны гарадок засынала чыстым мяккім снегам. Хомчанка.

3. і чаго. Насыпаць, усыпаць куды‑н. Засыпаць зерне ў млынавы кош. Засыпаць крупы ў гаршчок. □ Язэп засыпаў каню аўса і вярнуўся ў кватэру. Бядуля.

4. перан.; чым. Накіраваць што‑н. у вялікай колькасці каму‑н. [Хлопцы] адразу ж засыпалі дзядзьку Тамаша пытаннямі: «А гэта што? А для чаго?» Якімовіч. — Залатыя ў Анюты сыны! Прыехалі — матку падарункамі засыпалі. Дварок ёй дагледзелі, дроў навазілі. Ракітны.

•••

Засыпаць насенныя фонды — падрыхтаваць патрэбную колькасць насення для пасеву.

засы́паць ​2, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.

Пачаць сыпаць (у 4, 6 знач.).

засыпа́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да засы́паць ​1.

засыпа́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заспаць.

засы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. засыпа́ць ​1 — засы́паць ​1 (у 1–3 знач.).

засыпны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для засыпання. Засыпны апарат. // Зроблены шляхам засыпання. Да зімы звяно збудавала засыпную хацінку для сваіх выхаванцаў [трусянят]. Пальчэўскі.

засы́пшчык, ‑а, м.

Рабочы, які робіць засыпку ў печ руды, вугалю і пад.

засы́пшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да засыпшчык.

засыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засохнуць.

засюсю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць сюсюкаць.

засява́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да засеяцца.

2. Зал. да засяваць.

засява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засеяць ​1.

засяда́цель, ‑я, м.

Выбарны прадстаўнік для ўдзелу ў рабоце якой‑н. установы ў дарэвалюцыйнай Расіі.

•••

Народны засядацель — выбарны прадстаўнік працоўных, які ўдзельнічае ў рабоце народнага суда.