Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

засупо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Сцягнуць клешчы хамута супоняй. — Мікалай, давай сюды, нацягні мне супоню! — чую, як крычыць ён ад саней. — Ы-ы-ых! Ужо не можаш засупоніць нават хамута! Карпюк.

засупо́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да засупоньваць.

засупо́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засупоніць.

засупраціўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Пачаць супраціўляцца.

засупярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Пачаць супярэчыць. // Не пагадзіўшыся з кім‑, чым‑н., выказаць пярэчанне. — Шторм пачынаецца, сынок, — засупярэчыла маці, — нельга цяпер. Кулакоўскі.

засургучава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

Запячатаць сургучом. Засургучаваць пакет.

за́суха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.

Працяглая адсутнасць дажджоў летам, якая суправаджаецца моцным перасыханнем глебы і гібеллю раслін. Барацьба з засухай. □ Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы. Якімовіч.

засухаўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць засухаўстойлівага.

засухаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны пераносіць засуху (пра расліны). Засухаўстойлівы сорт пшаніцы.

засу́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засушыць.