ка́янне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. каяцца; раскаянне.
ка́яцца, ка́юся, ка́ешся, ка́ецца; незак.
1. Прызнаваць сваю віну, памылку перад кім‑н. Каяцца ў сваіх памылках. □ На судзе .. [Міхалапіха] вельмі каялася, кляла сябе ўсякімі словамі і прасіла суддзяў, каб ёй болей далі... Лупсякоў. — Ад усёй душы каюся перад вамі, што спачатку не зусім верыў вам. Новікаў. // у знач. пабочн. ка́юся. Разм. Прызнаюся. — Каюся, — сам іншы раз выпіваў. Корбан.
2. Усвядоміўшы сваю памылку, шкадаваць аб зробленым. — Табе, Дамінік, трэба, памочнік... Ёсць у мяне на прыкмеце добры чалавек.. Вазьмі яго! Каяцца не будзеш... С. Александровіч. Размова ўсхвалявала і .. [Япукевіча], і ён цяпер каяўся, што гаварыў з Паходнем занадта рэзка. Хадкевіч.
3. Уст. Прызнавацца ў сваіх грахах, спавядацца ў царкве. Сярод многіх чутак была і такая: нейкая дзяўчына ў вёсцы нарадзіла дзіця і пайшла да ксяндза каяцца ў сваіх «грахах». Пестрак.
ква́дра, ‑ы, ж.
Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). Неба ачысцілася ад хмар, выплыў месяц у другой квадры. Гарэцкі. Наста цвёрда вяла падлік святам і строга сачыла за квадрамі месяца. Колас. // перан. Стадыя, фаза, перыяд. Магдалена Прыбыткоўская ўбачыла, што вялікі клопат яе жыцця ўвайшоў у новую сваю квадру. Чорны.
[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]
квадра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. У матэматыцы — чацвёртая частка круга.
2. Любая з чатырох абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі прамымі.
3. Старадаўні вугламерны астранамічны прыбор, які служыў для вызначэння вышыні нябесных цел.
4. Прылада для наводкі гармат.
[Ад лац. quadrans, quadrantis — чвэрць.]
квадра́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да квадранта (у 1–3 знач.).
квадра́т, ‑а, М ‑раце, м.
1. Роўнастаронні прамавугольнік. // Пра ўсё, што мае такую форму. [Любка] сядзела і абыякава ўглядалася ў шэры квадрат акна, за якім было пуста і глуха. Лынькоў. А навокал — шырокімі палатнінамі паслалася калгаснае поле, парэзанае на роўныя квадраты сеткай палявых дарог. Зарэцкі.
2. Здабытак ад памнажэння якога‑н. ліку на самога сябе. Квадрат ліку 5 раўняецца 25.
•••
Узвесці ў квадрат гл. узвесці.
[Ад лац. quadratus — чатырохвугольны.]
квадра́тна-гнездавы́, ‑ая, ‑ое.
У выразах: а) квадратна-гнездавая сяўба гл. сяўба; б) квадратна-гнездавая пасадка гл. пасадка.
квадра́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму квадрата. Квадраты стол. Квадратны лісток паперы. □ Дол .. быў укладзены квадратнымі жалезнымі плітамі, і навокал было больш парадку, чым звычайна. Карпаў.
2. Які мае адносіны да квадрата (у 2 знач.). Квадратны корань.
•••
Квадратныя дужкі гл. дужка.
Квадратныя меры гл. мера.
квадрату́ра, ‑ы, ж.
Велічыня плошчы, якая вылічваецца ў квадратных адзінках. Квадратура акна. Квадратура пакоя.
•••
Квадратура круга — задача на пабудову квадрата роўнавялікага данаму кругу (спробы рашыць яе не мелі поспеху).
[Лац. quadratura.]
квадры́га, ‑і, ДМ ‑рызе, ж.
Двухколая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай коней у адзін рад.
[Лац. quadriga.]