падлю́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑люцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і падлюга. [Лясніцкі:] — Не верце хлусні фашысцкіх вырадкаў і іх халуёў-паліцаяў і розных старастаў. Гэта здраднікі і падлюкі! Шамякін. — У, шкура! — аж скрыг[а]нуў зубамі Вася. — Перабег, падлюка! Мележ.
падлю́стравы, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца каля люстра, пад люстрам. Падлюстравы столік.
падлюстэ́рнік, ‑а, м.
Столік пад насценным люстрам.
падляга́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чаму.
Адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, на якія распаўсюджваецца што‑н. абавязковае, прымусовае. Падлягаць навучанню. Падлягаць суду. Падлягаць уліку. Падлягаць няўхільнаму выкананню. □ [Рудчанка:] — У лічыце, што ўсе мужчыны, якія падлягаюць мабілізацыі, ідуць у армію. Сіўцоў. Кожны населены пункт.. падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі. «Полымя». // Падвяргацца чаму‑н. Не падлягае сумненню, што большая частка іншамоўнай лексікі пранікла ў старабеларускую мову праз польскую. Жураўскі.
падляга́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падлегчы.
падлягчы́ць, ‑лягчу, ‑легчыш, ‑легчыць; зак., што.
Крыху аблягчыць.
падлямава́ны і падлямо́ваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падлямаваць.
падлямава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Разм. Паднавіць аблямоўку.
падлямо́ўванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падлямоўваць.
падлямо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падлямоўваць.