бяспа́мятнасць, ‑і,
Уласцівасць бяспамятнага, няпамятлівасць.
бяспа́мятнасць, ‑і,
Уласцівасць бяспамятнага, няпамятлівасць.
бяспа́мятны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вельмі слабую памяць; няпамятлівы.
бяспа́мяцтва, ‑а,
1. Страта свядомасці; непрытомнасць.
2. Тое, што і бяспамятнасць.
бяспа́мяцце, ‑я,
Тое, што і бяспамяцтва.
бяспа́шпартны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае пашпарта.
бяспе́ка, ‑і,
Адсутнасць небяспекі; становішча, пры якім каму‑, чаму‑н. ніхто і нішто не пагражае.
бяспе́чнасць, ‑і,
Уласцівасць бяспечнага; бяспека.
бяспе́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому не пагражае небяспека, надзейна ахаваны.
2. Які не прыносіць шкоды; бясшкодны.
бяспёры, ‑ая, ‑ае.
Які не мае пер’я.
бяспі́сьменны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сваёй пісьменнасці.