падлі́зніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Уласцівы падлізніку, падлізе. Не люблю я псярні панскай, Палупанкаў, ахмістрынь — Дух падлізніцкі, паганскі, Прападзі ён там і згінь! Колас.
падлі́зніцтва, ‑а, н.
Разм. Рабалепная ліслівасць, угодлівасць.
падлі́к, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падлічыць.
2. Вынік, падрахунак чаго‑н. Паходня ўзяў у рахункавода паперы з падлікам натуральных і грашовых прыбыткаў і выдаткаў. Хадкевіч.
падліко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да падліку. Падліковая аперацыя. // Які служыць, прызначаны для падліку, вылічэння. Падліковая камісія. Падліковыя машыны.
падлі́сак, ‑ска, м.
1. Маладая лісіца.
2. Помесь лісіцы і сабакі.
падлітава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падлітаваць.
падлітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Уст. Падпаяць.
падліто́ўванне, ‑я, н.
Уст. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падлітоўваць — падлітаваць.
падліто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падлітаваць.
падлі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.
Прыправа, якой паліваюць страву; соус. Рыба з падліўкай. Катлеты з падліўкай.