Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падле́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падлячыцца.

2. Зал. да падлечваць.

падле́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падлячыць.

падле́шчык, ‑а, м.

Рачная рыба, падобная на ляшча, а таксама лешч невялікіх памераў. [Рыбакі] выцягнулі шэсць ладных шчупакоў, шмат падлешчыкаў, лінёў, плотак. В. Вольскі.

падлёднік, ‑а, м.

1. Снасць для лоўлі рыбы пад лёдам.

2. Разм. Той, хто займаецца падлёднай лоўляй рыбы. Першай снасцю рыбалова-падлёдніка будзе зімовая вуда. Матрунёнак.

падлёдны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад лёдам. Падлёдная вада. // Які адбываецца, робіцца пад лёдам. Падлёдная лоўля рыбы. □ Ты ведаеш, які гэта цудоўны занятак — падлёдны лоў! — угаварваў мяне Сапуноў, складваючы ў ранец шнуры, кручкі, траўнікі, акунёвыя блёсны. Шашкоў.

падлёт, ‑у, М ‑лёце, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падляцець.

падліва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падліваць — падліць.

падліва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падліцца.

2. Зал. да падліваць.

падліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падліць.

падлі́вачнік, ‑а, м.

Пасуда для падліўкі; соуснік.