падку́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. падкурыць (у 2 знач.).
падку́рчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкурчыць.
падку́рчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падкурчыцца.
2. Зал. да падкурчваць.
падку́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкурчыць.
падку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Сагнуцца, падагнуцца (пра часткі цела). Ногі падкурчыліся. Хвост падкурчыўся. // Сесці або легчы, сагнуўшы або падагнуўшы ногі. Алесь падкурчыўся на лаве і глядзіць, праз цьмяныя шыбы на гразкую вуліцу. Брыль.
падку́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Сагнуўшы або падагнуўшы, прыціснуць. да сябе, пад сябе (пра часткі цела). Ігнась падкурчыў ногі і схаваўся пад халацік. Мурашка. Певень, праходзячы каля прызбы, спыніўся, падкурчыў адну нагу і строга зірнуў на беднага Чы-Ліна. Колас.
падкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.
1. Абкурыць злёгку, нямнога. Падкурыць пчол. □ — Нібы чорт зеллем паганым падкурыў хату Супрона Дразда і Змітрука Карча, — казалі сяляне, чуючы кожны дзень, сварку ў іх хатах. Чарот.
2. Падвэндзіць. — Ядлоўцам я .. кумпячкі падкуру, каб не залежваліся. Бажко. Частку [рыбы] засмажылі, а частку падкурылі ды павесілі сушыцца. Маўр.
падку́сванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкусваць — падкусіць.
падку́свацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падкусваць.
падку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкусіць.