падку́льгваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да падкульгаць.
2. Крыху, злёгку кульгаць. Падкульгваць на правую нагу.
падкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што.
1. Пры дапамозе грошай, падарункаў схіліць на свой бок. Падкупіць сведак. □ [Дзед:] — А стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў, і тыя пераправілі планы. Якімовіч. Іх [камуністаў] не падкупіш і не зломіш І не завабіш іх нічым. Колас.
2. перан. Выклікаць сімпатыю да сябе. Рыбак наўперад для паказу Сам заіграў на дудцы той і падкупіў малога зразу Сваёю шчодрай дабратой. Колас. Андрэю вельмі цяжка было гаварыць, але наіўная шчырасць дзяўчыны неяк падкупіла яго. Кулакоўскі.
падку́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкупіць.
падкупля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да падкунляць.
падкупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падкупіць.
падкупны́, ‑ая, ‑ое.
Такі, якога можна падкупіць.
падку́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкурыць.
падку́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкурваць.
падку́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да. падкурваць.
падку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да. падкурыць.