падко́рмлівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падкарміцца.
2. Зал. да падкормліваць.
падко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкарміць.
падко́рнік, ‑а, м.
Плоскае бурае ці чорнае насякомае, якое жыве на кары, пад карой дрэў. З поспехам вудзіць на чарвякоў, лічынак, розных падкорнікаў можна вясной або ўвосень. Матрунёнак. — На паспеў падысці да абгарэлай сасны, памятаеце, дзе мы з вамі падкорнікаў шукалі, а нехта як выскачыць з лесу ды як запляскае. Ігнаценка.
падко́рны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад карой дрэва. Падкорны слой.
падко́с, ‑а, м.
Спец. Стойка, брус, падпорка, якія ставяцца нахільна ў розных збудаваннях. Слупы з падкосамі.
падко́сны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да падкоса; які мае падкосы. Падкосная сцяна.
падко́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. падкоўваць — падкаваць (у 1 знач.).
падко́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ладкавацца.
2. Зал. да падкоўваць.
падко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкаваць.