Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкапа́ць.

падко́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкопваць — падкапаць.

падко́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падкопу (у 1 знач.). Падкопныя работы.

падко́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Падкоркавыя нервовыя цэнтры.

падко́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад карой паўшар’яў галаўнога мозга. Падкоркавыя цэнтры.

падко́рм, ‑у, м.

Тое, што і падкормка. [Старшыня:] — Сарвеш ты мне надоі, Восіп Фёдаравіч, з такім падкормам. Шамякін.

падко́рмачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падкорму, падкормкі. // Які служыць для падкорму, падкормкі. Падкормачная пляцоўка.

падко́рмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падкарміць (у 1, 2 знач.).

2. Тое, чым падкормліваюць, дадатковы корм для жывёлы або мінеральнае ўгнаенне для раслін. Мінеральная падкормка. □ І зімой і ўлетку зубрам даецца добрая падкормка. Краўчанка.

падко́рмлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкарміць.

падко́рмліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкормліваць.