дэлега́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэлегата, належыць яму.
дэлега́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэлегата, належыць яму.
дэлега́цтва, ‑а,
Праца, абавязкі дэлегата.
дэлега́цыя, ‑і,
Група дэлегатаў ад якой‑н. арганізацыі, калектыву, дзяржавы.
[Лац. delegatio.]
дэліміта́цыя, ‑і,
Вызначэнне дзяржаўнай граніцы з дакладным апісаннем яе праходжання і фіксацыяй на карце ў адпаведнасці з заключаным дагаворам з другой дзяржавай.
[Лац. delimitatio — размежаванне.]
дэ́льта 1, ‑ы,
Вусце ракі з наноснай раўнінай, разрэзанай шматлікімі рукавамі і пратокамі.
[Ад назвы грэчаскай літары «дэльта» (Δ) і якая мае форму трохвугольніка.]
дэ́льта 2, ‑ы,
Назва чацвёртай літары грэчаскага алфавіта.
[Грэч. delta.]
дэ́льтавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэльты 1.
дэльтападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму дэльты 2.
дэльтапла́н, ‑а,
Безматорны лятальны апарат з мяккім купалам на трохвугольным каркасе для спартыўнага планіравання.
[Ад назвы грэч. літары «дэльта» (Δ) і слова план.]
дэльтапланеры́зм, ‑у,
Тэорыя і практыка кіравання дэльтапланамі; майстэрства лятання на дэльтапланах.
дэльтапланеры́ст, ‑а,
Той, хто лётае на дэльтаплане, займаецца дэльтапланерызмам.