Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэкласава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які страціў сувязь са сваім класам, не прымкнуў да другога класа і не прымае ўдзелу ў грамадска карыснай працы. Дэкласаваны элемент.

[Ад фр. déclassé.]

дэкласава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) дэкласаваным.

дэкласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак.

Тое, што і дэкласавацца.

дэкліна́тар, ‑а, м.

Прыбор для вызначэння дэклінацыі.

дэкліна́цыя, ‑і, ж.

Адхіленне магнітнай стрэлкі ад геаграфічнага мерыдыяна.

[Лац. declinatio.]

дэко́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Адвар з лекавых раслін.

[Лац. decoctus.]

дэко́р, ‑у, м.

У архітэктуры — сукупнасць дэкаратыўных элементаў (упрыгожанняў).

[Фр. décor.]

дэко́рум, ‑у, м.

Кніжн. Знешняя прыстойнасць; абставіны, якія адпавядаюць становішчу або пасадзе. Прытрымлівацца дэкоруму.

[Ад лац. decorum — прыстойнасць.]

дэкрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

1. Урадавая пастанова па якому‑н. пытанню, якая мае сілу закона; указ, закон. Дэкрэт аб міры. Дэкрэт аб рабочым кантролі.

2. Разм. Дэкрэтны водпуск.

[Лац. decretum.]

дэкрэтава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэкрэтаваць.