дэкрэтава́цца, ‑туецца;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuдэкрэтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе;
Устанавіць (устанаўліваць) што‑н. дэкрэтам.
дэкрэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Устаноўлены дэкрэтам (у 1 знач.).
•••
дэкстры́н, ‑у,
Прадукт з крухмалу, які ужываецца ў розных галінах прамысловасці ў якасці клейкага рэчыва.
[Фр. dextrine.]
дэкстры́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэкстрыну.
дэлегава́цца, ‑гуецца;
дэлегава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе;
Паслаць (пасылаць), выбраць (выбіраць) дэлегатам.
[Ад лац. delegare — накіроўваць, пасылаць.]
дэлега́т, ‑а,
Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой‑н. арганізацыі, калектыву, дзяржавы; пасланец, упаўнаважаны.
дэлега́тка, ‑і,
дэлега́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэлегата, належыць яму.