дэ́льта 1, ‑ы, ДМ ‑льце, ж.

Вусце ракі з наноснай раўнінай, разрэзанай шматлікімі рукавамі і пратокамі. Дэльта Волгі.

[Ад назвы грэчаскай літары «дэльта» (Δ) і якая мае форму трохвугольніка.]

дэ́льта 2, ‑ы, ДМ ‑льце, ж.

Назва чацвёртай літары грэчаскага алфавіта.

[Грэч. delta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)