Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паадлі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. што, чаго і без дап. Адлічыць, выдзеліць пэўную частку чаго‑н. усім, многім або на ўсё, многае. Паадлічваць грошы на пакупкі. Паадлічваць усім па пяць рублёў.

2. каго. Павыключаць усіх, многіх. Паадлічваць непаспяваючых з інстытута.

паадло́мвацца, ‑аецца; зак.

Адламацца — пра ўсё, многае. Паадломваліся галіны.

паадло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адламаць усё, многае. Паадломваць ножкі стала.

паадло́млівацца, ‑аецца; зак.

Тое, што і паадломвацца.

паадло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і паадломваць.

паадлу́плівацца, ‑аецца; зак.

Разм. Адлупіцца ў многіх месцах — пра ўсё, многае. Кара на бярозах паадлуплівалася.

паадлу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Адлупіць, ададраць у многіх месцах, усюды. Паадлупліваць рукавы.

паадлу́чвацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Адлучыцца — пра ўсіх, многіх. Піянеры паадлучваліся з лагера.

паадлу́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Адлучыць усіх, многіх. Паадлучваць кароў ад статка.

паадлята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Адляцець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Птушкі паадляталі. Самалёты паадляталі.

2. Адляцець, адскочыць ад моцнага ўдару, штуршка — пра ўсіх, многіх. Разгарнуўся дзед Талаш, павярнуў сваімі шырокімі плячамі, крутнуўся, і жаўнеры паадляталі ад яго, як шчэпкі. Колас.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Адарваўшыся, адпасці — пра ўсё, многае. Куртачка на .. [Алесю], — як на футбольным мячы пакрышка, у кашулі ніводнага гузіка, — усе паадляталі. Ваданосаў.