паадкрыва́цца, ‑аецца; зак.
Адкрыцца ў многіх месцах, усюды; адкрыцца ў вялікай колькасці. Лена баялася, што .. [Андрэй] паздзірае бінты і зноў пойдзе кроў, паадкрываюцца раны. Скрыган. Пасядзець бы .. [у скверы], пакуль усё ўсюды закрыта. А паадкрываецца, тады зноў у горад. Кулакоўскі.
паадкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адкрыць усё, многае; адкрыць што‑н. у многіх месцах. Паадкрываць дамы культуры ў вёсках. □ Кастусь дапамог Івану.. паставіць лавы, зачыніць вокны, якія паадкрывалі, каб не было так горача ў клубе. Гаўрылкін.
паадкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адкрэсліць усё, многае.
паадкупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Адкупіць усё, многае або ўсіх, многіх.
паадку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адкусіць адно за другім усё, многае. Паадкусваць канцы нітак.
паадле́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Адлежаць усё, многае. Паадлежваць бакі.
паадле́плівацца, ‑аецца; зак.
Разм. Адляпіцца ў многіх месцах або ў значнай колькасці.
паадле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Адляпіць што‑н. у многіх месцах; адляпіць усё, многае. Паадлепліваць маркі.
паадліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Адліць нейкую колькасць чаго‑н. з усёй або значнай колькасці пасуды. Паадліваць малака з усіх бітонаў.
2. каго. Адліваючы вадой, прывесці ў прытомнасць усіх, многіх.
3. што. Вырабіць ліццём усё, многае. Паадліваць дэталі.
паадліпа́ць, ‑ае; зак.
Разм. Адліпнуць, адстаць у многіх месцах, поўнасцю — пра ўсё, многае. Паадліпалі краі пластыра. Паадліпалі шпалеры.