Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падзе́я, ‑і, ж.

Здарэнне, выпадак. Падзеі апошніх дзён адышлі дзесь далёка-далёка, як бы іх і не было. Колас. У Міколкавым раннім дзяцінстве было многа падзей, але ці дужа іх ўспомніш усе. Лынькоў. // Тое, што парушае звычайны парадак, нармальную плынь жыцця. Заняткі прайшлі без асаблівых падзей. Гамолка. // Важная, выдатная з’ява, вялікае здарэнне. Гістарычная падзея. Міжнародным падзеі. □ Над Свіслаччу домік Стаў сведкам Вялікіх у свеце падзей. Прыходзька.

падзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і аўсянік. Скача воддаль падзёнак сям’я і канае з сонцам. Караткевіч. Падзёнкі — прывабная здабыча для рыбы. В. Вольскі.

падзённік, ‑а, м.

Тое, што і падзёншчык. Кінуў Арцём парабкоўства.., падзённікам зрабіўся. Бядуля.

падзённіца, ‑ы, ж.

Жан. да падзённік.

падзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які налічваецца з разліку за кожны рабочы дзень. Падзённая плата. // Які выконваецца сезонна. Стаў Мікола хадзіць на падзённыя заробкі, парабкаваць на маёнтках. Трэба ж было неяк жыць, зарабляць на кавалак хлеба. Місько.

2. Які выконвае работу з аплатай за кожны рабочы дзень. Надзённы рабочы.

падзёншчык, ‑а, м.

Рабочы, які выконвае падзённую работу.

падзёншчына, ‑ы, ж.

Падзённая работа. Жывучы ў Сілцах, Рыгор заўсёды хадзіў чорны і брудны, цяжка і многа працаваў, і на падзёншчыне, і за балагола. Гартны. Праз некалькі дзён пасля нашай размовы з бацькам, неяк вярнуўшыся з падзёншчыны дадому, я застаў там брата Пятра. Сяргейчык.

падзёншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падзёншчык.

падзёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падзерці.

2. у знач. прым. Тое, што і падраны (у 2 знач.). У шапцы салдацкай падзёртай Ходзіць па вёсцы Прахор. Танк.

падзёўбаны,

гл. падзяўбаны.