Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цеплаахо́ва, ‑ы, ж.

Спец. Тое, што і цеплаізаляцыя. Цеплаахова жылога дома.

цеплаахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да цеплааховы. Цеплаахоўныя ўласцівасці матэрыялу.

цеплава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху, ледзь цёплы; летні. З вечара — не часта здараецца такое ў студзені — з поўдня пацягнула цеплаватай сырасцю. Мыслівец. [Міхаліна] ўзяла з пліты цеплаватай вады. Пальчэўскі.

цеплаві́к, ‑а, м.

Разм. Спецыяліст па эксплуатацыі цеплавых установак.

цеплаво́з, ‑а, м.

Лакаматыў, які прыводзіцца ў дзеянне рухавіком унутранага згарання. На змену паравозам ідуць электравозы і цеплавозы. «Беларусь». Нізкі, сіплы гудок цеплавоза скалануў паветра. Радкевіч.

цеплавозабудава́нне, ‑я, н.

Галіна транспартнага машынабудавання, звязаная з вырабам цеплавозаў.

цеплавозабудаўні́к, ‑а, м.

Работнік галіны машынабудавання, якая выпускае цеплавозы.

цеплавозабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цеплавозабудавання. Цеплавозабудаўнічы завод.

цеплаво́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цеплавоза, прызначаны для яго. Цеплавозная цяга.

цеплавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які мае адносіны да цяпла (у 1 знач.), цеплаты (у 1 знач.). Цеплавая энергія. Цеплавое выпрамяненне. // Заснаваны на дзеянні цяпла, які дзейнічае з дапамогай цяпла. Цеплавы рухавік. Цеплавая электрастанцыя. Цеплавая сушылка.

•••

Цеплавы ўдар гл. удар.