Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

штыле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Невялікі кінжал з тонкім трохгранным лязом. Вера Засуліч падабалася ёй [Марыне Паўлаўне], як можа падабацца .. мастацкай работы штылет. Зарэцкі.

[Іт. stiletto.]

штыль 1, ‑ю, м.

Адсутнасць ветру, бязветранае надвор’е (на моры, акіяне, возеры і пад.). Мы з табою на тым разышліся паўстанку, Дзе прадрок навальніцу бязветраны штыль. Звонак. Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй — Чужая соль, і хлеб чужы, І штыль, і шторм дзесяцібальны, З якім нялёгка падружыць. Танк.

•••

Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.

[Ад гал. stil.]

штыль 2, ‑я, м.

1. Востры стрыжань.

2. Спец. Тое, што і шып ​1.

штылява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак.

Стаць (стаяць) без руху з-за штылю (пра судна).

штылявы́, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штылю ​1; такі, як у час штылю. Штылявы перыяд. Штылявое надвор’е.

штыр, ‑а, м.

Спец.

1. Цыліндрычны стрыжань з канічным канцом. Недзе ўгары паскрыпваў на штыры флюгер. Шыловіч.

2. Радыёантэна ў выглядзе доўгага тонкага стрыжня. Злева пружыніста гайдаўся падобны на .. лазіну штыр рацыі. Мележ.

[Ад ням. stier — нерухомы.]

шты́рбарт, ‑а, М ‑рце, м.

Спец. Правы борт судна.

[Ад гал. sterarnboard.]

шты́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.; каго.

Разм. Гнаць, выганяць прэч каго‑н.

штыфт, ‑а, М ‑фце, м.

Невялікі цыліндрычны і канічны стрыжань, які прымяняецца для нерухомага злучэння дзвюх дэталей машын.

[Ням. Stift.]

шты́фтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штыфта; змацаваны штыфтамі; які мае штыфты. Штыфтавае злучэнне. Штыфтавая малатарня.

штых, ‑а, м.

Тое, што і штык. — Цёмна, нічога не відаць, — сказаў чырвонаармеец, нагнуўшы галаву над цёмным прагалкам. — А ты штыхом памацай, — параіў другі. Крапіва. Вось і бойка. Куля з шаблямі, Штых з гарматай сустракаліся. Грамыка.