Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эфеме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан эфемернага.

эфеме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Кароткачасовы, недаўгавечны. Але гэты новы струмень у развіцці беларускай лексікі быў эфемерным. Гіст. лекс. бел. мовы. Гэты першы «палявы» этап работы пісьменніка мае ў сабе шмат імпрэсіўнасці, ён цякучы, зменлівы, эфемерны, тут непазбежны выпадковасці, суб’ектыўнае перабольшванне і заніжэнне. У. Калеснік. // Ненадзейны, нетрывалы. І нейкая эфемерная блізкасць нарадзілася між ім [Севярынам] і гэтай невядомай істотай. Караткевіч. // Уяўны, нерэальны. Эфемерныя мары. □ Я думаў, што гэта эфемернае прадпрыемства, якое разлічана на лёгкую і хуткую нажыву ўладальніка. «Полымя».

2. Спец. Які мае адносіны да эфемераў. Эфемерная расліннасць.

эфемеро́ід, ‑у, М ‑дзе, м.

Шматгадовая расліна з вельмі кароткім тэрмінам вегетацыі; большую частку года застаецца ў выглядзе клубняў, цыбулін або карэнішчаў.

[Ад грэч. ephēmeros — аднадзённы і eidos — выгляд.]

эфемеры́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Крылатае насякомае, якое жыве толькі адзін ці два дні; аднадзёнка. // перан. Пра што‑н. недаўгавечнае, нетрывалае, што існуе непрацяглы час.

2. толькі мн. (эфемеры́ды, ‑аў). Астранамічныя табліцы, якія паказваюць становішча нябесных цел на пэўныя дні месяца і года.

[Ад грэч. ephēmeris, ephēmerídos — дзённік.]

эфе́ндзі, нескл., м.

Пачцівы зварот да мужчын у Турцыі.

[Тур.]

эфе́с, ‑а, м.

Ручка халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.). — Падай сюды карабіны! — закрычаў казак і схапіўся за эфес шашкі. Лобан.

[Ад ням. Gefäß.]

эфе́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эфеса. Эфеснае ўпрыгожанне.

эфіо́п,

гл. эфіопы.

эфіо́пка,

гл. эфіопы.

эфіо́пскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Эфіопіі, эфіопаў, які належыць, уласцівы ім. Эфіопскі народ. Эфіопская культура.