Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шэрсці (у 1, 2 знач.). Шэрснае покрыва. Шэрсная прадукцыя. // Які маецца ў шэрсці. Шэрсны тлушч.

2. Які дае шмат шэрсці; які разводзяць, гадуюць дзеля атрымання шэрсці. Шэрсныя авечкі. // Звязаны з развядзеннем, гадоўляй такіх жывёл. Шэрсная авечкагадоўля.

шэрстакры́л, ‑а, м.

Млекакормячая жывёла, якая водзіцца ў трапічных лясах, вызначаецца густым шарсцістым покрывам і лятальнай перапонкай, што злучае чатыры канечнасці і хвост.

шэ́рстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Ласк. да шэрсць.

шэрсцеапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апрацоўкі шэрсці (у 2 знач.), прызначаны для апрацоўкі шэрсці. Шэрсцеапрацоўчыя прадпрыемствы.

шэрсценарыхто́ўкі, ‑товак; адз. шэрсценарыхтоўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Нарыхтоўка шэрсці (у 2 знач.).

шэрсценарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шэрсценарыхтовак. Шэрсценарыхтоўчы пункт.

шэрсцепрадзе́нне, ‑я, н.

Выраб пражы з шэрсці (у 2 знач.).

шэрсцепрадзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шэрсцепрадзення; прызначаны для шэрсцепрадзення. Шэрсцепрадзільная фабрыка.

шэрсцепрадзі́льня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, якое займаецца шэрсцепрадзеннем.

шэрсцетрапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаны для трапання шэрсці. Шэрсцетрапальны станок.