Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фле́йтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флейты, уласцівы ёй. Флейтавы гук. □ Ранняя вясна ці позняя, аднолькава гучна ў галінах зазелянелых бяроз спяваюць чырванагрудыя берасцянкі, выводзяць свае флейтавыя каленцы залацістыя івалгі. Ігнаценка.

флейты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на флейце.

флейты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да флейтыст.

флейц, ‑а, м.

Спец. Плоскі шырокі пэндзаль з мяккага воласу, якім у жывапісе і малярнай справе згладжваюць свежапафарбаваную паверхню.

[Ад ням. Flöz — слой, пласт.]

флейцава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. флейцаваць.

флейцава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад флейцаваць.

флейцава́цца, ‑цуецца; незак.

Спец. Зал. да флейцаваць.

флейцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што і без дап.

Спец. Згладжваць свежапафарбаваную паверхню флейцам.

фле́йцавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да флейца; прызначаны для флейца, флейцавання.

фле́ксар, ‑а, м.

Спец. Мышца, пры дапамозе якой адбываецца згінанне сустава.

[Лац. flexor.]